Кіраўніку КНДР не засталося пасады

Кім Чэн Ын

Кіроўная ў Паўночнай Карэі Працоўная партыя абрала свайго кіраўніка Кім Чэн Ына «першым сакратаром». Заходнія назіральнікі адзначаюць, што, падобна, гаворка ідзе аб новай пасадзе ў кіроўнай партыйнай герархіі.
Папярэдні лідэр КНДР Кім Чэн Ір, які памёр у сьнежні мінулага году, называўся генэральным сакратаром. Паўночнакарэйскія сродкі масавай інфармацыі паведамляюць, што бацька цяперашняга лідэра, быў удастоены ганаровага званьня «вечнага генэральнага сакратара».

Заснавальнік Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Кім Ір Сэн, які памёр у 1994 годзе, зваўся прэзыдэнтам і таксама захаваў сваю пасаду «навечна».

Стагодзьдзю з дня нараджэньня Кім Ір Сэна (15 красавіка), як абвешчана ўладамі КНДР, будзе прысьвечаны запуск касьмічнай ракеты, заплянаваны на бліжэйшыя дні. Дакладная дата не паведамляецца.