Падвышаюцца цэны на звадкаваны газ

Гранічныя раздробныя цэны на звадкаваны газ падвышаюцца на 5,6% з 8 красавіка — паведамляе БЕЛТА.

Таксама ўсталяваныя гранічныя цэны на звадкаваны газ на аўтазапраўках — 1 літар газу будзе каштаваць ад 3600 да 3960 рублёў.

Апошні раз цана на звадкаваны газ падвышалася летась у кастрычніку — з 4228 рублёў за кубічны мэтар да 7240 рублёў. Столькі плацяць у ацяпляльны пэрыяд за газ жыхары жылых дамоў, у якіх ёсьць адмысловыя лічыльнікі. Пасьля падаражэньня адзін кубічны мэтар звадкаванага газу абыдзецца ўзімку больш як на 400 рублёў даражэй.

Перадапошняе падаражэньне адбывалася ў 2009 годзе.