Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху ўзначаліў Юры Хадыка

Сёньня ў штаб-кватэры Партыі БНФ быў створаны аргкамітэт Чарнобыльскага шляху-2012, паведаміла прэсавая служба Партыі БНФ.
У аргкамітэт увайшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», Беларускага Руху, АГП, «Гавары праўду», Маладога Фронту, партыі «Справядлівы Сьвет», Эўрапейскай Беларусі, грамадзкага аб’яднаньня «Экадом». З агульнай згоды старшынём аргкамітэту быў абраны Юры Хадыка.

Папярэдне ўзгоднены фармат заяўкі, якую арганізатары на пачатку наступнага тыдня накіруюць у Менскі гарвыканкам, а таксама склад патэнцыйных заяўнікаў. Гатоўнасьць падпісаць заяўку выказалі: Юры Хадыка, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Наста Палажанка і Тацьцяна Новікава.