Польскім ксяндзам у Беларусі падоўжылі візы

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў польскім СМІ, што ўлады Беларусі падоўжылі візы польскім ксяндзам, якія служаць у краіне.

Арцыбіскуп Кандрусевіч не сказаў, на які тэрмін былі працягнутыя візы.

Польскія журналісты мяркуюць, што ў выпадку 14 ксяндзоў візы падоўжылі на паўгода, што зьяўляецца стандартнай практыкай уладаў Беларусі. У адносінах да чатырох ксяндзоў, да якіх улады мелі прэтэнзіі за служэньне імшы выключна на польскай мове, візы былі падоўжаныя на тры месяцы, пішуць польскія СМІ.