У пажары на маскоўскім рынку загінулі 15 чалавек

У выніку пажару ў прыбудове на Качалаўскім рынку на поўдні Масквы загінулі 15 чалавек.
Паводле афіцыйных меркаваньняў, большасьць ахвяраў складалі работнікі-мігранты з былых савецкіх рэспублік. У расейскіх СМІ зьявіліся паведамленьні, што большасьць загінулых паходзіла з Таджыкістану.

Як стала вядома, загінулыя работнікі ня мелі нармальнага шляху для эвакуацыі. Яны начавалі ў двухпавярховай мэталічнай прыбудове да ангару, зь якой не было наўпроставага выхаду на двор. Пажарнікам давялося прарэзваць сьцены прыбудовы, каб патушыць агонь.