Эдвард Лукас: Захад не разумее пагрозы расейскага шпіянажу

У лёнданскім выдавецтве «Блумсбэры» апублікавана кніга пад назвай «Падман. Шпіёны, хлусьня або як Расея дурыць Захад» (Deception. Spies, Lies and How Russia Dupes the West).
Яе аўтар — вядомы экспэрт па Расеі, рэдактар часопісу «Эконаміст» Эдвард Лукас піша, што заходнім краінам неабходна зьвярнуць увагу на працу расійскай выведкі, якая актывізавала апошнім часам сваю дзейнасьць за мяжой.

У сваёй кнізе Эдвард Лукас сьцьвярджае, што расейскія выведныя службы пасьпяхова падманваюць Захад і маніпулююць ім, выкарыстоўваючы для гэтага велізарныя рэсурсы, у той час як заходнія краіны слаба гэтаму процістаяць. Ён прыводзіць у прыклад брытанскую контрвыведку МI 5, якая выдаткоўвае ня больш за чатыры адсоткі свайго бюджэту на выведную дзейнасьць, а астатнія рэсурсы выкарыстоўвае для барацьбы з тэрарызмам. Аўтар кнігі заклікае заходнія ўрада прыняць тэрміновыя меры для процідзеяньня расійскаму шпіянажу.

«Мы маем справу з ворагам, які мэтанакіраваны, цынічны і апантаны навязьлівымі ідэямі з нагоды зламыснага Захаду», — піша Лукас.

Ён лічыць, што падман стаў найважнейшым складальнікам сучаснай расейскай палітыкі, прычым як унутранай, так і зьнешняй, таму ня дзіўна, што Расеяй цяпер кіруюць былыя супрацоўнікі КДБ — спэцыялісты па дэзінфармацыі, падману і маніпуліраваньню супернікам.

Аўтар кнігі «Падман. Шпіёны, хлусьня або як Расія дурыць Захад» мяркуе, што на Захадзе цяпер дзейнічае больш расейскіх шпіёнаў, чым у часы «халоднай вайны».

Цалкам гэты артыкул чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.