Ад 2 красавіка — стаўка рэфінансаваньня 36%

Нацыянальны банк панізіў стаўку на 2%.
«Нацыянальны банк праводзіць паступовае зьніжэньне ўзроўню працэнтных ставак на тле ўмацаваньня станоўчых тэндэнцыяў у эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры. Так, устойліва запавольваюцца інфляцыйныя працэсы, назіраецца стабільны рост рублёвых дэпазытаў насельніцтва, паляпшаецца стан зьнешняга гандлю», гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні НБ, якое цытуе Інтэрфакс.

Стаўка рэфінансаваньня вызначае, пад які працэнт галоўны банк краіны пазычае грошы крэдытным арганізацыям. Гэта інструмэнт грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазытах юрыдычных і фізычных асобаў і па крэдытах, якія пазычаюцца ім крэдытнымі арганізацыямі.