Маўродзі зноў не зьявіўся ў суд

Хамоўніцкі суд Масквы зноў перанёс разгляд адміністратыўнай справы заснавальніка піраміды МММ Сяргея Маўродзі.
На пасяджэньні яго прадстаўлялі два адвакаты, якія заявілі, што ў бліжэйшы час прынясуць даведкі пра лячэньне іх кліента ў прыватнай клініцы. Заснавальнік МММ некалькі разоў не зьяўляўся на прызначаныя судовыя пасяджэньні, пасьля таго, як яго пасадзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. У ізалятары часовага затрыманьня Маўродзі абвясьціў галадоўку і неўзабаве патрапіў у шпіталь з гіпэртанічным крызам. Са шпіталя ён зьнік.

Сам Маўродзі праз інтэрнэт паведамляе, што хаваецца наўмысна. Маўродзі прыцягваюць да адказнасьці за няўплату штрафаў.