У Аўстрыі зьнікла магіла бацькоў Гітлера

Дэмантаванае надмагільле бацькоў Адольфа Гітлера на могілках у аўстрыйскім месьце Леандзінг у зямлі Лінц.
Мясцовы сьвятар паведаміў, што на такі крок пайшлі пасьля таго, як магіла стала месцам паломніцтва неанацыстаў і правых экстрэмістаў. Далёкая сваячка Гітлера, якая даглядала магілу, адмовілася ад правоў на яе.

Улады паведамляюць, што эксгумацыя парэшткаў не праводзілася, але месца можа быць выкарыстанае для далейшых пахаваньняў.