Самаспаленьне тыбэцкага манаха

На захадзе Кітая памёр 20-гадовы тыбэцкі манах, які зьдзейсьніў самаспаленьне ў знак пратэсту супраць кітайскай акупацыі Тыбэту.
Як паведамляюць тыбэцкія манахі-эмігранты ў Індыі, паміраючы, малады чалавек выкрыкваў антыкітайскія лёзунгі. Гэта адбылося ў сераду ў цэнтры яго роднага горада Цзялуо.

Толькі летась больш за 30 чалавек зьдзейсьнілі акты самаспаленьня ў тыбэцкіх раёнах Кітая, пратэстуючы супраць кітайскага кіраваньня.

Пэкін абвінавачвае тыбэцкага духоўнага лідэра ў эміграцыі далай-ламу ў падбухторваньні на такога роду акты пратэсту.

Тыбэцкая ўрад у эміграцыі заклікаў жыхароў Тыбэту ўстрымацца ад падобных акцыяў.