Сырыя пагадзілася зь мірным плянам

Кофі Анан

Прэсавы сакратар Кофі Анана, спэцыяльнага пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў у пытаньні сырыйскага крызісу, паведаміў, што ўрад Сырыі ў лісьце пагадзіўся прыняць плян Анана па ўрэгуляваньні канфлікту.
Плян прадугледжвае неадкладнае спыненьне гвалту, доступ ў зоны канфлікту для гуманітарных арганізацыі і дыялёг паміж урадам і апазыцыяй. Прапановы Анана ўхваліла рада Бясьпекі ААН, у тым ліку Кітай і Расея, якія раней заблякавалі дзьве рэзалюцыі з асуджэньнем рэжыму сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада.

Паводле ацэнак ААН, ад пачатку пратэстаў супраць рэжыму Асада год таму загінулі каля 8 тысяч чалавек.