Хрысьціянскага пастара Юсэфа Надархані ў 2010 годзе асудзілі на сьмерць за «адступніцтва ад веры ісламу». Прысуд іранцу можа быць выкананы ў любы дзень, у сьвеце шырыцца кампанія за ўратаваньне ягонага жыцьця.
«Беларусь як хрысьціянская краіна павінна заступіцца за вызнаўцу Хрыста і патрабаваць ягонага неадкладнага вызваленьня», — сказана ў звароце да міністра Сяргея Мартынава.
Паводле намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, зварот падтрымалі актывісты моладзевай арганізацыі.
Паводле намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насты Палажанкі, зварот падтрымалі актывісты моладзевай арганізацыі.