10 красавіка — касацыя па справе Каваленкі

Сяргей Каваленка

Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу на рашэньне судзьдзі Алена Жук.
24 лютага судзьдзя Алена Жук прызнала Сяргея Каваленку вінаватым у парушэньні рэжыму хатняй хіміі — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму ў 2010 годзе за вывешаны на навагоднюю елку бел-чырвона-белы сьцяг.

Каваленку пакаралі на 2 гады 1 месяц калёніі.

На знак пратэсту супраць несправядлівага, на яго думку, абвінавачаньня і пакараньня, віцебскі актывіст трымае галадоўку пратэсту — зь перапынкамі яна працягваецца з 19 сьнежня мінулага году, паведамляе «Вясна».