Судзяць за бел-чырвона-белы сьцяг

Затрыманых 25 сакавіка ў Менску актывістаў Міхаіла Нарушэвіча і Зьміцера Пшэніка будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну Менску.
Юнакі спрабавалі вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ноч яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»