Пройдзе ўстаноўчы сход «Эўразійскага народнага саюза»

Устаноўчы зьезд Беларускага рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Эўразійскі народны саюз» пройдзе ў Менску 25 сакавіка.
«Згодна з праектам статута, мэтай ЭНС зьяўляецца садзейнічаньне ў
пабудове Эўразійскага саюза, зь ініцыятывай стварэньня якога
выступілі прэзыдэнты Расеі, Беларусі і Казахстана», — заявілі Інтэрфаксу прадстаўнікі аргкамітэта зьезду.