Лукашэнка: «У нас адкрытая краіна для масквічоў»

Аляксандар Лукашэнка

20 сакавіка, сустракаючыся з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь чакае маскоўскіх інвэстараў:
«Мы ўсё зробім для таго, каб масквічы з задавальненьнем куплялі нашыя тавары, паважалі беларусаў, якія будуць да вас прыяжджаць, і ў сваю чаргу мы чакаем і масквічоў з большымі інвэстыцыямі. У нас адкрытая краіна для масквічоў, і мы з задавальненьнем будзем у гэтым кірунку рабіць усё для пашырэньня гэтага супрацоўніцтва», — заявіў сярод іншага Лукашэнка.