Віцебск: затрыманьне за плякат «Свабоду Сяргею Каваленку»

Алена Семенчукова

Затрымана актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова.
Дзяўчына выйшла з плякатам «Свабоду Сяргею Каваленку!» на вуліцу Леніна. У цэнтры гораду, на вачах у дзясяткаў мінакоў, ёй удалося прастаяць 25 хвілін.

Алену Семенчукову завезьлі ў Чыгуначны РАУС.