Зацьверджаны пералік аб’ектаў прыватызацыі на 2,5 мільярды даляраў

Уладзімер Сямашка

Урад Беларусі ўзгадніў пералік дзяржаўных прадпрыемстваў, прыватызацыя якіх сёлета можа даць 2,5 мільярды даляраў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімер Сямашка агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
«Пералік узгоднены, урад прыняў рашэньне. Трэба ўзгадняць яшчэ ў адміністрацыі прэзыдэнта. Адпаведны дакумэнт — пастанова ўраду — выйдзе, па рэглямэнце яна мае быць узгодненая з адміністрацыяй прэзыдэнта. У мяне няма сумневаў, што гэты сьпіс гатовы», — сказаў Уладзімер Сямашка.

Раней Уладзімер Сямашка паведамляў, што ўрад Беларусі плянуе ўключыць «БелАЗ», БМЗ і шэраг прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» у пералік кампаній, продаж якіх дазволіць прыцягнуць ад прыватызацыі сёлета $ 2,5 млрд.