БТ: Дзьмітрый Канавалаў таксама расстраляны

Дзьмітрый Канавалаў

У Беларусі расстраляныя абодва асуджаныя на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачваньня ў арганізацыі тэракту ў менскім мэтро.
Аб выкананьні прысуду Дзмітрыю Канавалаву было абвешчана ў эфіры беларускага тэлебачаньня.

Раней стала вядома аб расстрэле асуджанага разам зь ім Уладзіслава Кавалёва. Пра тое, што ён быў пакараны 16 сакавіка, пісьмова апавясьцілі яго маці.