У цэнтры Бабруйску, на скрыжаваньні Менскай і Савецкай вуліц, невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Ён прымацаваны да рэклямнага шчыта.
Паводле відавочцаў, сьцяг зьявіўся гадзіны тры таму і на момант публікацыі яго ніхто ня зьняў. Шмат мінакоў спыняюцца і разглядаюць дзіўную для Бабруйску карціну з нацыянальным беларускім сымбалем.
Як сьцьвярджаюць некаторыя з бабруйцаў, бел-чырвона-белы сьцяг вывешаны і на цэнтральным рынку гораду. Кажуць, што вывешваньнем сьцягоў у Бабруйску пачалі рыхтавацца да Дня Волі.
Як сьцьвярджаюць некаторыя з бабруйцаў, бел-чырвона-белы сьцяг вывешаны і на цэнтральным рынку гораду. Кажуць, што вывешваньнем сьцягоў у Бабруйску пачалі рыхтавацца да Дня Волі.