Пра гэта паведаміў берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк, які зьяўляецца аўтарам двух такіх скаргаў. Праваабаронца атрымаў з Упраўленьня вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека копію інфармацыі прадстаўніцтва Беларусі ў Жэнэве.
У гэтай інфармацыі ўрад Беларусі настойвае, што скаргі беларусаў зарэгістраваныя ў парушэньне Факультатыўнага пратаколу да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак Раман Кісьляк перакананы, што прэтэнзіі ўраду беспадстаўныя:
У адносінах да скаргаў людзей, якім вынесены вырак пакараньне сьмерцю, улада настойвае на праходжаньні абскарджваньня ў парадку надзору і звароту за памілаваньнем. У той жа час, чакаць вынікаў такіх зваротаў і потым ужо зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека бессэнсоўна. Бо аб разглядзе скаргі і прашэньні аб памілаваньні чалавеку, якому вынесены сьмяротны вырак, паведамляюць непасрэдна перад ажыцьцяўленьнем пакараньня. Як ён пасьпее зьвярнуцца ў ААН за гэтыя некалькі хвілінаў? Дзяржава гэтага не тлумачыць.
З пункту гледжаньня Камітэту, дзяржава павінна сама стварыць эфэктыўнае абскарджваньне ўнутры краіны. А калі яно неэфэктыўнае, то Камітэт кажа, што чалавек не павінен праходзіць такія неэфэктыўныя сродкі прававой абароны. Супраць гэтага і выступае беларускі ўрад».
Раман Кісьляк кажа, што з дакумэнту вынікае, што ўрад Беларусі зараней папярэджвае, што будзе разглядаць рашэньні па гэтых скаргах як несапраўдныя:
«У дадзенай інфармацыі пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН увогуле складана зразумець пабудову прававой аргумэнтацыі. Бо няма ж магчымасьці, у прынцыпе, апратэстоўваць рэгістрацыю скаргаў. Безумоўна, гэта такі дэмарш... Я лічу гэта выхадам за межы прававой культуры.»
Спадар Кісьляк кажа, што Беларусь зараз знаходзіцца ў пяцёрцы дзяржаваў, з якіх накіравана найбольшая колькасьць скаргаў у Камітэт ААН па правах чалавека. 83 справы зараз знаходзяцца там на разглядзе, а ўсяго з 1992 году ў Камітэце было зарэгістравана 126 беларускіх скаргаў.
У гэтай інфармацыі ўрад Беларусі настойвае, што скаргі беларусаў зарэгістраваныя ў парушэньне Факультатыўнага пратаколу да Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак Раман Кісьляк перакананы, што прэтэнзіі ўраду беспадстаўныя:
Раман Кісьляк
«Праблема ў тым, што ўвогуле няма працэдуры абскарджваньня рэгістрацыі скаргаў пры Камітэце ААН. Усе тыя прэтэнзіі, якія прад’яўляе дзяржава, яна можа прадставіць у межах наступнага этапу камунікацыі. Найперш яны тычацца вычарпаньня сродкаў унутранай прававой абароны. Дзяржава настойвае, што аўтар скаргі, канкрэтны чалавек, не прайшоў яшчэ нейкія інстанцыі.У адносінах да скаргаў людзей, якім вынесены вырак пакараньне сьмерцю, улада настойвае на праходжаньні абскарджваньня ў парадку надзору і звароту за памілаваньнем. У той жа час, чакаць вынікаў такіх зваротаў і потым ужо зьвяртацца ў Камітэт па правах чалавека бессэнсоўна. Бо аб разглядзе скаргі і прашэньні аб памілаваньні чалавеку, якому вынесены сьмяротны вырак, паведамляюць непасрэдна перад ажыцьцяўленьнем пакараньня. Як ён пасьпее зьвярнуцца ў ААН за гэтыя некалькі хвілінаў? Дзяржава гэтага не тлумачыць.