8 сакавіка ў Менску прагаласавалі за Саньнікава

8 сакавіка, у дзень 58-годзьдзя экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава, на будынку гандлёвага цэнтру «Паркінг» у ажыўленым раёне Менску невядомыя вывесілі плякат з надпісам «Гісторыя робіцца сёньня. Саньнікаў — наш прэзыдэнт» .
Палітык, які знаходзіцца за кратамі ад сьнежня 2010 году, сустракае ў зьняволеньні ўжо другі свой дзень нараджэньня.