Актывісткі FEMEN правядуць ноч у турэцкай турме

Акцыя FEMEN у Стамбуле, 8 сакавіка, 2012

Актывісткі FEMEN, затрыманыя сёньня ў Стамбуле падчас акцыі «H2SO4 – Кактэйль Азія», правядуць ноч у турэцкай турме.
Афіцыйны блог FEMEN у інтэрнэце паведамляе, што затрыманым дзяўчатам дагэтуль не выстаўлена ніякіх абвінавачваньняў. Адвакатаў да іх таксама не пускаюць.

Калі дзяўчаты адмовіліся прайсьці ў камэры, спасылаючыся на незаконнасьць арышту, да іх была ўжытая грубая фізычная сіла, адзначаецца ў паведамленьні жаночай арганізацыі.

Нагадаем, сёньня, 8 сакавіка, актывістак FEMEN затрымалі ў Стамбуле пасьля акцыі прадстаўніц арганізацыі каля галоўнай мячэці гораду Agia Sophia.