ЦВК Расеі афіцыйна назваў пераможцу на выбарах

Старшыня ЦВК Расеі Ўладзімір Чураў

Цэнтральная выбарчая камісія Расеі афіцыйна абвясціла аб перамозе Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта 4 сакавіка.
На пасяджэньні Цэнтрвыбаркаму ў сераду былі абвешчаныя канчатковыя вынікі галасаваньня. Паводле канчатковай інфармацыі, за прэм'ер-міністра Пуціна прагаласавалі больш за 63 адсоткаў якія ўзялі ўдзел у выбарах. На другім месцы лідэр КПРФ Генадзь Зюганаў – у яго больш за 17 адсоткаў, на трэцім Міхаіл Прохараў, які набраў амаль 8 адсоткаў галасоў.

Цэнтрвыбаркам падкрэсьліў, што на гэтых выбарах павялічылася колькасьць скаргаў на парушэньні ў ходзе галасаваньня – непасрэдна ў ЦВК іх паступіла каля 170 – і заявіў, што па кожнай зь іх "прынятыя меры".

Раней у сераду Ліга выбарцаў – арганізацыя, створаная грамадзкімі дзеячамі пасьля сьнежаньскіх выбараў у Дзярждуму. якая накіравала на ўчасткі тысячы назіральнікаў – заявіла аб непрызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

У мэмарандуме Лігі гаворыцца, што выбары не былі роўнымі і справядлівымі, галасаваньне суправаджалася парушэньнямі, а падвядзеньне вынікаў – фальшаваньнямі.

Апазыцыя мае намер працягваць мітынгі з патрабаваньнем сумленных выбараў.