Актывісткі FEMEN паспрабавалі скрасьці голас Пуціна

Актывісткі жаночага руху FEMEN Аксана Шачко, Ганна Дзеда i Ірына Фаміна прарваліся на ўчастак № 2079 у Маскве, дзе незадоўга перад тым прагаласаваў Уладзімір Пуцін, і паспрабавалі скрасці выбарчую скрыню зь яго бюлетэнем.
Актывісткі выступалі традыцыйна топлес, на іх целах былі надпісы "Крамлёўскія пацукі", "Злодзей №3", "Краду за Пуціна», а самі яны скандавалі: «Пуцін - злодзей!".

Актывісткі былі затрыманыя паліцыяй.