Дэпутаты польскага Сэйму стварылі дэпутацкую групу па справах Беларусі.
Яе ініцыятар дэпутат Робэрт Тышкевіч адзначае, што звычайна такія групы ствараюцца сумесна з адпаведнымі прадстаўнікамі партнэрскай краіны. Паводле яго слоў на гэты момант польскі бок, аднак, не зьбіраецца наладжваць кантактаў зь беларускімі парлямэнтарамі, паколькі тыя не былі абраныя згодна стандартам АБСЭ.
Мэта стварэньня групы – падтрымка дэмакратычных пераменаў ў Беларусі праз наладжваньне кантактаў зь беларускай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю.
Пакуль гэта адкрытая ініцыятыва, якая набярэ канстытуцыйную моц на бліжэйшым пасяджэньні Сэйму, паведаміў Роберт Тышкевіч у інтэрвію Радыё Рацыя.