«Акулін, Бяляцкі, Сыс — гэта нацыяналісты. Іх турма чакае»

Your browser doesn’t support HTML5

«Акулін, Бяляцкі, Сыс – гэта нацыяналісты. Іх турма чакае»

Эдуард Акулін нарадзіўся ў 1963 г. у вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт і асьпірантуру НАН Беларусі.

Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча «Беларуская хатка», намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса «Першацвет», загадчыкам аддзелу паэзіі часопіса «Полымя».

Цяпер — галоўны рэдактар часопіса «Верасень», намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Дзеяслоў», а таксама намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Аўтар кніг паэзіі «Лес дзённага асьвятленьня» (1988), «Пяшчота ліўня» (1990), «Крыло анёла» (1995), «Радно» (2000), «Непрычалены човен» (2003), «Вітражы» (2009), драматычнай містэрыі «На Каляды» (1996), шматлікіх перакладаў з украінскай, польскай, літоўскай і нямецкай моваў (у тым ліку зь нямецкай — кніжкі аўстрыйскай пісьменьніцы Міры Лобэ «Маленькае я — гэта Я...»), а таксама двух песенных магнітаальбомаў — «Мая Крывія» (1995), «Як яна і я» (2000) — і кампакт-дыскаў «Напачатку была Песьня» (2003), «Песьні залатой Крывіі» (2008).

Вершы перакладаліся на ангельскую, францускую, італьянскую, украінскую, расейскую, польскую, баўгарскую, чэскую, славенскую, харвацкую, літоўскую і латыскую мовы.

Ляўрэат Першага нацыянальнага фэстывалю беларускай бардаўскай песьні (1993).

З архіву «Свабоды»

Your browser doesn’t support HTML5

«Вальс»


Your browser doesn’t support HTML5

«Забудзься»


Your browser doesn’t support HTML5

«Страцім-лебедзь»


Your browser doesn’t support HTML5

«Янка Купала ідзе»


Your browser doesn’t support HTML5

«Грэх»


Your browser doesn’t support HTML5

Зьміцер Бартосік гутарыць з Эдуардам Акуліным



Архіў праекту