Хомс. Хроніка катастрофы

Баі ў Хомсе

З Сырыі паступаюць супярэчлівыя паведамленьні аб сытуацыі ў квартале Баба-Амр ў горадзе Хомс, які лічыцца апорай Сырыйскіх паўстанцаў.
Ліга арабскіх дзяржаў і Арганізацыя Аб’яднаных нацый заклікаюць улады Сырыі ўжыць неадкладныя захады, каб спыніць праліцьцё крыві і забясьпечыць дастаўку гуманітарнай дапамогі мірным жыхарам, якія апынуліся ў зоне баявых дзеяньняў.

Абстрэлы з прымяненьнем цяжкіх ўзбраеньняў працягваюцца ў квартале Баба-Амр амаль месяц. Паводле некаторых ацэнак, больш за 100 тысяч мясцовых жыхароў былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Верныя прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду сілы пачалі наземную апэрацыю ў пачатку гэтага тыдня. 29 лютага было абвешчана аб тым, што квартал Баба-Амр цалкам заняты ўрадавымі войскамі. Аднак прадстаўнікі Сырыйскай Свабоднай Арміі, якая складаецца з вайскоўцаў, якія перайшлі на бок апазыцыі, гэта катэгарычна абвяргаюць, сьцьвярджаючы, што ім удалося адбіць усе атакі.

У апошнія дні некалькім журналістам, якія знаходзіліся ў Хомсе, удалося пакінуць горад і прыбыць у Лібан, аднак па-ранейшаму невядомае месцазнаходжаньне двух францускіх рэпартэраў — Эдыт Буўе, якая сур’ёзна параненая, і Уільяма Дэніэлса. Яшчэ два заходнія журналісты загінулі ў Хомсе пры абстрэле на мінулым тыдні.

Відавочцы кажуць аб цяжкай гуманітарнай сытуацыі ў Хомсе, дзе ўзброеныя сутыкненьні працягваюцца ўжо некалькі месяцаў.

Былы Генэральны сакратар ААН Кофі Анан, прызначаны нядаўна адмысловым пасланцам ААН і Лігі арабскіх дзяржаў па праблемах Сырыі, заявіў, што Башар Асад павінен неадкладна спыніць праліцьцё крыві ў краіне і пусьціць туды супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый. Анан сказаў, што «неўзабаве» наведае Сырыю, і што яго першачарговай задачай зьяўляецца дапамога мірным жыхарам, якія аказаліся блякаваныя ў раёне баявых дзеяньняў.

2 сакавіка Анан прыбывае ў Каір для сустрэчы з Генэральным сакратаром Лігі арабскіх дзяржаў Набілем аль-Арабі. Паводле намесьніка міністра замежных спраў Расіі Генадзя Гацілава, Анан таксама атрымаў запрашэньне наведаць Маскву.

Сырыйскія ўлады запэўніваюць, што Дамаск будзе «строга выконваць свае абавязаньні ў гуманітарнай сфэры». Аднак кіраўнік ведамства ААН па гуманітарных апэрацыях Валеры Амос не змагла атрымаць дазволу на ўезд у Сырыю. У сераду Амос накіравалася ў Лібан, дзе чакае выдачы ёй сырыйскай візы — але пакуль безвынікова.

Агенцтва «Ройтэр» са спасылкай на неназванага высокапастаўленага заходняга дыплямата паведаміла, што Амос не змагла паехаць у Сырыю, «нягледзячы на намаганьні Расеі дапамагчы ёй атрымаць дазвол». Пакуль незразумела, як паўплывае гэтая сытуацыя на расейскую пазыцыю па сырыйскай праблеме. Масква на мінулым тыдні выступіла за адпраўку ў Сырыю пасланца ААН для забесьпячэньня бесьперашкоднага праходу гуманітарных канвояў. Раней Расея і Кітай двойчы накладвалі вэта на рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая асуджае гвалт у Сырыі. Цяпер вядзецца ўзгадненьне чарговага праекту такой рэзалюцыі, прапанаванага Злучанымі Штатамі. У праекце паказваецца на цяжар гуманітарнага крызісу ў Сырыі, аднак падкрэсліваецца, што яго прычынай з’яўляюцца дзеянні рэжыму Башара Асада, пераважнай сілай выступы апазіцыі. Гэта, як лічаць заходнія дыпламаты, можа быць непрымальным для Масквы. У той жа час, назіральнікі адзначаюць, што пазіцыя Кітая можа змяніцца, так як Пекін занепакоены рэзкай рэакцыяй арабскіх дзяржаў на яго адмову падтрымаць рэзалюцыю па Сырыі.