Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР'Е
У Беларусі чакаецца ад мінус 8 градусаў на Поўначы і Захадзе краіны да плюс аднаго на поўдні. У Менску – плюс два градусы.
У ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
На філялягічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) – прэзэнтацыя двухтомніка «Браслаўшчына. Памяць і сучаснасьць» пад рэдакцыяй прафэсара Эльжбеты Смулковай.
У кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасьці, 37а) – прэзэнтацыя кнігі Веры Бурлак «Творы соннага жанру».
Ад сёньня ў менскім мэтро на станцыі «Кастрычніцкая» пачынае дзейнічаць пункт дагляду грамадзянаў. Тым, хто адмовіцца ад дагляду, будзе прапанавана скарыстацца іншым сродкам транспарту.
* * *
Зваротная сувязь: перадача «Паштовая скрынка 111», дзе вашы лісты чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Міжнародны дзень ААН барацьбы з наркаманіяй і наркабізнэсам.
Гэты дзень у гісторыі:
1581 – створаны трыбунал Вялікага Княства Літоўскага.
1815 – вяртаньне Напалеона з выгнаньня на востраў Эльба.
1881 – беларус Ігнат Грынявіцкі бомбай забіў расейскага цара Аляксандра ІІ.
1918 – выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.
У гэты дзень нарадзіліся:
1917 – Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр, Народны артыст Беларусі (1959), Народны артыст СССР (1975).
1936 – Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец, крытык.
1948 – Анатоль Сідарэвіч, беларускі гісторык, літаратурны крытык.
1978 – Зьміцер Ліхтаровіч, беларускі футбаліст.
У гэты дзень прамерлі:
1881 – Ігнат Грынявіцкі, беларускі рэвалюцыянэр-нарадаволец.
1937 – Юдэль Пэн, віцебскі мастак, настаўнік Марка Шагала.
1933 – Уладзімер Жылка, беларускі паэт.
1960 – Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Большасьць людзей шчасьлівыя настолькі, наколькі яны вырашаюць быць шчасьлівымі.
Станіслаў Ежы Лец