Буйвал: Моладзь не ўспрымае сваім цяперашні рэжым

Your browser doesn’t support HTML5

Валеры Буйвал — палітык, мастацтвазнаўца, перакладчык.

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Вышні Валачок Цьвярской вобласьці (Расея). Праз год сям’я вярнулася ў родны Гомель.

У 1977 годзе скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтва Інстытуту жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

Працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам аддзелу ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі ў Менску.

Дасьледуе беларускае і заходнеэўрапейскае мастацтва.

Сябра Беларускага саюзу мастакоў.

Перакладае з эўрапейскіх моваў творы мастацкай літаратуры і мастацтвазнаўчыя працы.

У Беларускім Народным Фронце «Адраджэньне» з кастрычніка 1988 году.

Сакратар Управы БНФ «Адраджэньне» і Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Архіў праекту