На Філіпінах былога прэзыдэнта судзяць за фальсыфікацыю выбараў

Глёрыя Ароя

На Філіпінах пачаўся судовы працэс над былым прэзыдэнтам краіны Глёрыяй Арояй.
Яна абвінавачваецца ў датычнасьці да фальсыфікацыяў на выбарах у сэнат у 2007 годзе на карысьць кандыдатаў кіраўнічай партыі. Тады на поўдні Філіпін не перамог ніводзін з апазыцыйных кандыдатаў.

Адказваючы на пытаньне судзьдзі, Ароя, якая займала пасаду прэзыдэнта з 2001 па 2010 год, заявіла аб сваёй невінаватасьці.

Цяперашні прэзыдэнт Бэнін'і Акіна перамог на выбарах пад лёзунгамі барацьбы з карупцыяй. Ягоныя прадстаўнікі заявілі, што судовы працэс дапаможа праліць сьвятло на шмат якія спрэчныя пытаньні прэзыдэнцтва яго папярэдніцы.