У Іраку загінулі каля 50 чалавек

Каля 50 чалавек, паводле апошніх зьвестак, загінулі і дзясяткі параненыя ў Іраку ў выніку сэрыі выбухаў і нападаў у Багдадзе і некаторых іншых гарадах.
Сёньня ў розных раёнах ірацкай сталіцы раніцай адбылося ня менш за шэсьць выбухаў – галоўным чынам, у шыіцкіх кварталах. Тэракты адбыліся таксама ў гарадах Баакуба, Кіркук і Масул.

Адказнасьць за выбухі пакуль ніхто на сябе ня ўзяў. Апошнім часам у Іраку ўзрасла напружанасьць у адносінах паміж шыіцкай і суніцкай супольнасьцямі – пасьля таго, як па абвінавачваньні ў датычнасьці да масавых забойстваў быў выдадзены ордэр на арышт вядучага суніцкага палітыка, віцэ-прэзыдэнта Тарыка аль-Хашэмі. Улады Іраку абвінавачваюць баявікоў «Аль-Каіды» ў арганізацыі тэрактаў з мэтай далейшага распальваньня варожасьці.