У Афганістане трэці дзень працягваюцца хваляваньні

Пратэсты ў Кабуле

Рух «Талібан» у Афганістане заклікаў жыхароў краіны рабіць напады на замежныя вайсковыя базы і вайскоўцаў міжнародных сіл – пасьля паведамленьняў аб спаленьні некалькіх асобнікаў Карана на вайсковай базе Баграм на пачатку гэтага тыдня.

Нягледзячы на прынесеныя камандаваньнем сіл НАТА і міністэрствам абароны ЗША выбачэньні, у Афганістане трэці дзень працягваюцца акцыі пратэсту. На вуліцы Кабула ў чацьвер выйшлі больш за тысячу чалавек пад антыамэрыканскімі лёзунгамі. У правінцыі Лагман некалькі соцень чалавек закідвалі камянямі вароты вайсковай базы НАТО ў горадзе Мехтар Лам. У правінцыі Баглан на поўначы краіны ў сутыкненьнях з паліцыяй загінуў адзін дэманстрант.