Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е
Па ўсёй краіне часамі мокры сьнег і дождж, тэмпэратура паветра ад 0 да +5.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
Віцебск. Працяг суду над актывістам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам. Пачатак у 10.30.
Менск. У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная адзначэньню гадавіны Дня Волі 25 сакавіка. Пачатак у 12.00.
Менск. У Менгарсудзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/3) адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Андросенкі і Натальлі Манькоўскай на забарону ўладаў на шэсьце супраць гамафобіі, якое прайшло 22 кастрычніка 2011 году.
Менск. У Белпрэсцентры пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная пытаньням этнаканфэсійнай сытуацыі ў Беларусі. Пачатак у 10.00.
Вільня. 23-26 лютага адбудзецца Віленскі міжнародны кніжны кірмаш (Выставачны цэнтар LITEXPO, Laisvės pr. 5).
Менск. У клюбе RE: Public (вул. Прытыцкага, 62) пройдзе канцэрт гурту PANaNieba з прэзентацыяй альбома «71». Пачатак у 19.00.
Лёндан. У Школе славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Унівэрсытэцкага каледжу Лёндану адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Эндру Ўілсана «Беларусь: Апошняя дыктатура Эўропы» і дыскусія з удзелам міжнароднага рэдактара часопісу Economist Эдварда Лукаса.
* * *
У вечаровым эфіры «Свабоды» ― перадача Аляксандры Дынько «Вашы дзеці», прысьвечаная тэме правоў чалавека і правоў дзіцяці; «Паштовая скрынка 111» — лісты на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко; чарговае «Падарожжа Свабоды» і «Вольная студыя», у якой Міхась Скобла будзе гаварыць з культуролягам Эдуардам Дубянецкім пра стаўленьнем беларусаў да сваёй мовы.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1563: Расейскія войскі на чале з царом Іванам IV пасьля аблогі ўзялі Полацак падчас Лівонскай вайны.
1866: Аўстрыя і Прусія заключылі праскі мір, заклаўшы падмурак фармаваньня Нямеччыны.
1917: Пачатак Лютаўской рэвалюцыі ў Расеі.
1944: Сталін скасаваў Чачэна-Інгускую аўтаномную рэспублікі. Пачалося інтэрнаваньне соцень тысяч чачэнцаў і інгушоў у Сярэднюю Азію.
Нарадзіліся:
1808: Пётр Кірэеўскі, рускі публіцыст, археоляг, фальклярыст, славянафіл (пам. 1856)
1878: Казімір Малевіч, мастак, тэарэтык мастацтва, дызайнэр (пам. 1935)
1891: Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, пэдагог (пам. 1937)
1907: Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнавец, грамадзкі дзеяч (пам. 1980)
1929: Алексій II, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (пам. 2008)
1931: Яўген Бабосаў, беларускі філёзаф
1954: Віктар Юшчанка, прэзыдэнт Украіны (2005 — 2010)
Памерлі:
1766: Станіслаў Ляшчынскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (нар. 1677)
1855: Карл Фрыдрых Гаус, нямецкі матэматык, астраном і фізык (нар. 1777)
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Вы ведаеце, што я пішу павольна. Гэта тлумачыцца пераважна тым, што я ніколі не бываю задаволены, пакуль ня выкажу як мага болей у некалькіх словах, а напісаць кароткі тэкст займае значна больш часу, чым доўгі.
Карл Фрыдрых Гаус
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Франак Вячорка: Майго дзеда «забіла» лукашэнкаўская сыстэма
Амбасада Беларусі ў Лібіі адказала на пытаньні Свабоды
Беларуская бульба: вельмі дорага і без гарантыі якасьці
Андрэй Дзьмітрыеў: «Лiчу ГП найлепшай кампаніяй з таго, што было ў Беларусі»
«Карта паляка» супраць козыраў Палаты прадстаўнікоў