Віданава: У людзей уся мая вера

Your browser doesn’t support HTML5

Ірына Віданава нарадзілася ўзімку ў Менску. Вучылася ў БДУ — спачатку ва ўнівэрсытэцкім ліцэі, потым на гістфаку, а на астачу ў асьпірантуры.

Атрыманыя веды шліфавала ў ЗША ў магістратуры па публічнай палітыцы ўнівэрсытэту Джонза Гопкінса ў Балтыморы й Вашынгтоне.

Стварыла і рэдагавала папяровы часопіс «Студэнцкая думка» і мультымэдыя-часопіс 34mag.net, пісала аналітычныя артыкулы ў галіне новых мэдыяў.

Жыве ў Менску, але любіць падарожнічаць, вывучаючы жыцьцё й культуру іншых краінаў.

А яшчэ любіць чытаць біяграфіі вялікіх людзей і гістарычныя навэлы ды слухаць клясычную й джазавую музыку.

З архіву «Свабоды»


2006 год. Віданава: «Веру, што адукацыя мусіць быць інтэлектуальным выклікам і асалодай адначасова»

Архіў праекту