Пакістанскі прэм’ер паўстаў перад судом

Юсуф Раза Гілані

Кіраўнік ураду Пакістана Юсуф Раза Гілані сёньня паўстане перад Вярхоўным судом краіны па абвінавачваньні ў непавазе да суду. Абвінавачваньне было вылучанае ў сувязі з адмовай прэм’ера аднавіць карупцыйныя справы супраць прэзыдэнта Асіфа Алі Зардары.
Гілані заяўляе, што абвінавачваньні супраць прэзыдэнта палітычна матываваныя.

У 1990-х гадах Зардары некалькі разоў абвінавачваўся ў карупцыі — у той час яго жонка Беназір Бхута (пасьля забітая ў выніку замаху) была прэм’ер-міністрам Пакістану. У 2003 Зардары быў асуджаны завочна, потым — пасьля прыняцьця закону аб амністыі — усе абвінавачваньні супраць яго былі зьнятыя.

Цяперашнія прэм’ер і прэзыдэнт зьяўляюцца лідэрамі кіроўнай Пакістанскай народнай партыі.