Вызначаная песьня году на цырымоніі «Грэмі»

Адэль на цырымоніі ўзнагароджаньня.

Уладальніцай шасьці «Грэмі» стала брытанская сьпявачка Адэль — выканаўца соўлу.
Адэль перамагла ў кожнай катэгорыі, дзе яна была намінаваная. Сярод яе ўзнагародаў — найлепшы запіс году, найлепшая песьня году і найлепшы відэакліп на песьню-пераможцу Rolling In The Deep. А яе альбом «21» прызнаны найлепшым альбомам году.

Яе выступ на цырымоніі ўручэньня прэстыжнай прэміі Амэрыканскай акадэміі гуказапісу стаў першым пасьля перанесенай апэрацыі на галасавых зьвязках у канцы мінулага году.

http://www.youtube.com/embed/4LTY8LpTQho

Частка цырымоніі, якая адбылася ў Лос-Анжэлесе, была прысьвечана памяці вядомай сьпявачкі і акторкі Ўітні Х’юстан, якая памерла ў суботу ва ўзросьце 48 гадоў з пакуль ня высьветленых прычынаў.

Паводле апошняй інфармацыі, судовыя мэдыкі зрабілі ўскрыцьцё, але да завяршэньня таксыкалягічнай экспэртызы прычыну сьмерці не называюць. Раней паведамлялася, што сьлядоў гвалту на целе выяўлена не было.