Магілёўцаў вучылі народным танцам

Your browser doesn’t support HTML5

Урок беларускіх танцаў у Магілёве

У Магілёве адбылася майстар-кляса па навучаньні народным танцам.
На заняткі прыйшло каля пяцідзесяці чалавек. На працягу трох гадзінаў магілёўцы развучвалі папулярныя на вячорках скокі «Лявоніха», некалькі відаў «Полек», «Падгішпан» ды «Месяц».

Майстар-клясу праводзіў харэограф, дасьледнік беларускіх традыцыйных танцаў, кіраўнік ўзорнага фальклёрных гурту зь Любанскага раёну «Верабейкі» — Сяргей Выскварка. Яму дапамагаў баяніст Васіль Семашкевіч. Арганізавалі заняткі Студэнцкае этнаграфічнае таварыства пры дапамозе Таварыства беларускай мовы ды клюбу «Натхненьне».