Прэзыдэнта Туркменістану выбіралі і ў Менску

ЦВК Туркменістану заявіў, што на выбарах новага лідэра краіны галасавала 93 працэнты насельніцтва. Да 18.00, за дзве гадзіны да закрыцця выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны прагаласавала 92,82% выбарцаў.
Самая нізкая яўка адзначана на гэтую гадзіну ў сталіцы Туркменістану горадзе Ашгабаце - 89,43% выбарцаў. Найбольш актыўна галасаваньне ішло ў Марыйскім велаяце - 93,51% выбарцаў.

На пасаду прэзыдэнта Туркменістану прэтэндуюць восем кандыдатаў, у тым ліку і дзейны кіраўнік дзяржавы Гурбангулы Бердымухамедаў, які ўсімі назіральнікамі прызнаецца фаварытам прэзыдэнцкай гонкі. Перамогу атрымае кандыдат, які набраў больш за палову галасоў выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні.

Наш фотакарэспандэнт пабываў ля будынку амбасады Туркменістану ў Менску.

Пры наяўнасьці 6000 туркменскіх студэнтаў ажыятажу ля амабасады не наглядалася


Але часам можна было заўважыць туркменскіх грамадзянаў