Акуляры, каб ня ўцёк сон

Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым. Цалкам тэксты зьмешчаны ў лютаўскім нумары тыднёвіка «Reader’s Digest».

Ультрафіялетавае апраменьваньне, што ідзе з кампутара, смартфона і тэлевізара, стымулюе ваш мозг, ускладняючы працэс засынаньня.

“Але нават тыя, хто цярпіць ад бяссоньня, звычайна ня хочуць адмовіць сабе ў прыемнасьці пасядзець перад экранам менш чым за гадзіну ці дзьве перад сном”, – прызнае доктарка Лайза Шайвз, заснавальніца Інстытуту тэрапіі сну ў амэрыканскім Ілінойсе. Яна ведае, як разьвязаць праблему: на гэта патрэбныя акуляры, якія фільтруюць ультрафіялетавае апрамяненьне.

“Надзеньце гэтыя акуляры, калі вы карыстаецеся кампутарам перад сном, і вы засьняце нашмат лепей”, – запэўнівае доктарка з Ілінойсу.

Знайсьці і заказаць памянёныя акуляры можна па адрасе: www.safetyglassesusa.com/amberlens.html