Да 2015 году звольняць каля 280 000 работнікаў

У Беларусі да 2015 году з традыцыйных галін эканомікі будуць звольненыя каля 280 тыс. работнікаў. Пра гэта паведаміў 7 лютага міністар эканомікі Мікалай Снапкоў.
Снапкоў запэўніў, што вызваленыя работнікі будуць перанакіраваныя на новыя вытворчасьці, якія яшчэ толькі плянуецца стварыць.

Такія пляны ўладаў абумоўлены незбалянсаванасьцю росту прадукцыйнасьці працы і росту заработнай платы, што ўяўляе пэўныя рызыкі, растлумачыў кіраўнік мінэканомікі на пасяджэньні Савету міністраў, перадае БелТА.