Ва Ўкраіне з-за моцных маразоў загінуў 131 чалавек

Як паведамілі сёньня ў міністэрстве аховы здароўя краіны, са скаргамі на пераахаладжэньне ў мэдычныя ўстановы звярнуліся больш за дзве тысячы чалавек, 1800 зь іх шпіталізаваныя.
Паводле зьвестак МНС, ва Ўкраіне абсталяваныя звыш трох тысяч пунктаў абаграваньня, куды штодня зьвяртаюцца дзясяткі тысяч людзей. Сыноптыкі прагназуюць значнае пацяпленьне ў краіне праз тыдзень.