Хакеры слухалі, як ФБР і Скотланд-Ярд зьбіраюцца іх лавіць

Хакерская супольнасьць Anonymous выклала ў Інтэрнэт запіс тэлефоннай нарады паміж сьледчымі амэрыканскага Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў і брытанскай паліцыі, якія абмяркоўвалі кібэрзлачыннасьць.
У 15-хвіліннай гутарцы вялося і пра Anonymous, і пра іншыя хакерскія групы, называліся даты плянаваных арыштаў і дэталі доказаў, якія мае паліцыя. Хакеры распаўсюдзілі інфармацыю, як можна падслухоўваць такія размовы, а таксама электронныя адрасы ўдзельнікаў гутаркі.