У Менску 14 лютага ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь».
Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснаваў «Малады фронт», сёлета яна ўручаецца трэці раз. Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць пераможцаў.
Агулам, на прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.
«Малады фронт» вызначыў намінантаў у катэгорыі «Змагар году» — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі.
Аднак, на думку арганізатараў прэміі, было бы некарэктна галасаваць за кагосьці з вышэйназваных асобаў, бо кожны зь іх у мінулым годзе прадэманстраваў неверагодную сілу духа і мужнасьць, прайшоў праз складаныя выпрабаваньні. Малады Фронт такім чынам адзначае ўсіх намінантаў.
Намінацыі:
Сярод сёлетніх намінантаў:

- Беларусізацыя;
- Палітыка;
- Культура;
- Грамадзкая дзейнасьць;
- Журналістыка;
- Змагар году;
- Спорт;
- Pro-Belarus.
Сярод сёлетніх намінантаў:
- ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак;
- мабільны апэратар Life:) ;
- польскі палітык Марэк Мігальскі;
- рух Femen;
- адзін зь кіраўнікоў «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда;
- кіраўнік кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў;
- журналіст і пісьменьнік Віктар Марціновіч;
- музыка Сяргей Міхалок.