За Брытанскую візу трэба будзе плаціць толькі праз інтэрнэт

Амбасада Вялікай Брытаніі ад 13 лютага ўводзіць аплату ўсіх візавых збораў праз інтэрнэт.
«Усе заявы на атрыманьне брытанскай візы павінныя запаўняцца і аплачвацца праз інтэрнэт у далярах ЗША. Аплата павінна быць праведзена праз нашу электронную сыстэму падачы заявак у інтэрнэце да таго, як заяўнік асабіста наведае амбасаду Вялікай Брытаніі, каб здаць адбіткі пальцаў і фатаграфіі, і каб здаць раздрукаваную заяву», — паведамілі Інтэрфаксу ў амбасадзе Вялікай Брытаніі ў Менску.

Увядзеньне электронных плацяжоў, «зьяўляецца часткай агульнага пляну, паводле якога да 2013-14 гадоў амаль усе заяўнікі павінны атрымаць магчымасьць падаваць заявы і аплачваць візавы збор онлайн».