Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
УВЕСЬ...
...дзень будзе пахмурна і ветрана. Тэмпэратура: мінус 15 – 11.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У офісе кампаніі «За свабоду» (пр. Незалежнасьці, 80, 73) пройдзе прэс-канфэрэнцыя лідэраў «кааліцыі шасьці» на тэму адзінага пляну ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Пачатак а 11.00.
Рада Бясьпекі ААН у Нью-Ёрку абмяркоўвае плян Лігі арабскіх дзяржаваў дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.
* * *
У вечаровым эфіры Радыё Свабода слухайце, сярод іншага, перадачу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (гэтым разам аўтар прадставіць эсэ пра Ўладзімера Жылку) ды справаздачу з падарожжа Віталя Сямашкі ў вайсковы пасёлак «Крупкі-2».
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Нарадзіліся:
1892 – беларускі паэт Алесь Гурло.
1929 – беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч.
1975 – беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.
Памерлі:
1930 – Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнаўца, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
2005 – Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Культура курцоў (не абавязкова курцоў у літаральным сэнсе) – культура індывідуальнай свабоды, культура інтэлектуальнага пратэсту, культура, пабудаваная на рэлятывізьме, на каштоўнасьці сумненьня, на прызнаньні сьвятасьці вольнага выбару, культура анархічная і вельмі гуманістычная ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў супрацьстаіць культуры Здаровенькіх — культуры дэспатычнай, штучнай, культуры, якая функцыянуе дзеля дзяржавы і ў сымбіёзе зь ёй, культуры, заснаванай на штампах і догмах, культуры ідэалістычнай і псэўдагуманістычнай, падтрыманай цэлай ардою мас-мэдыяў, культуры ваяўнічай і да агіды рацыянальнай. Курэц у шырокім сэнсе — апошні чалавек на Зямлі.
Альгерд Бахарэвіч
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Натальля Радзіна: «У любы момант нас могуць зноў арыштаваць»
Для апазыцыі – турмы, для чэкістаў – прэміі
Эўразьвяз устрымаўся ад эканамічных санкцый супраць Менску
ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі