Алесь Кіркевіч: Чым менш прафэсійныя спэцслужбы, тым больш брутальныя

Алесь Кіркевіч, былы палітвязень, лічыць, што спэцслужбы робяцца ўсё больш брутальнымі ў сваіх мэтадах.
«Пад ціскам такое магло адбыцца. Маглі быць пагрозы на адрас сям’і. Чым менш прафэсіяналізму ў супрацоўнікаў спэцслужбаў, тым больш брутальнымі ў сваіх мэтадах яны становяцца. З Саньнікавым маглі паступіць хітра — стварыць яму праблемы сярод вязьняў. Скажам, арганізаваць правакацыю ці пусьціць якую чутку... Адным словам, зрабіць так, каб у самой супольнасьці вязьняў чалавек апынуўся па-за законам. А калі тэрмін у чалавека 5 год, то ў такіх умовах будзе вельмі цяжка выжыць і захаваць чалавечае аблічча».