Аляксандар Класкоўскі: Я ня буду асуджаць

Былы палітвязень Аляксандар Класкоўскі лічыць, што Саньнікаў прыняў правільнае рашэньне.
«У любым выпадку я ня буду асуджаць. Магчыма, ён прыняў правільнае рашэньне, бо нейкімі законнымі сродкамі змагацца ў нашых умовах з Лукашэнкам, відаць, ня мае сэнсу. А жыцьцё і здароўе важнейшыя. Магчыма, пры такім разьвіцьці сытуацыі гэта было б ня горшым варыянтам».