Для Марыны Адамовіч, жонкі палітвязьня Міколы Статкевіча, навіна аб тым, што Саньнікаў напісаў прашэньне, стала поўнай нечаканасьцю.
«Я пакуль не магу гэта камэнтаваць. Для мяне такая інфармацыя вельмі нечаканая. Я нават не магу ўявіць, як ціснулі на Андрэя Саньнікава, каб ён падпісаў прашэньне».