Знойдзенае цела 13-й загінулай на Costa Concordia

Вадалазы выявілі цела яшчэ адной ахвяры катастрофы італьянскага круізнага лайнэра Costa Concordia.
Паведамляецца, што цела жанчыны ў выратавальнай камізэльцы было знойдзенае ў затанулай частцы судна. Колькасьць ахвяр катастрофы, такім чынам, дасягнула 13, зьніклымі бязь вестак застаюцца яшчэ ня менш за 19 чалавек.

Ідэнтыфікаваныя целы васьмі загінулых – гэта грамадзяне розных дзяржаваў.

Паўзатанулы лайнэр Costa Concordia па-ранейшаму ляжыць на баку ў вузкай пратоцы каля вострава Джыліў. Спэцыялісты папярэджваюць пра небясьпеку экалягічнай катастрофы – у выпадку, калі стабільнасьць судна будзе парушаная, і зь яго пачне выцякаць паліва.